19 студзеня Рымашэўскага выклікаюць на допыт у КДБ

18 студзеня 2011 23:30  |  Навіны

Сустаршыню БХД, экс-кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага заўтра, 19 студзеня, у 11-00 выклікаюць на допыт у КДБ. Магчыма, гэта звязана з тым, што заўтра спаўняецца роўна месяц з часу жорсткага разгону мірнай акцыі пратэсту на Плошчы Незалежнасці ў Менску, масавага збіцця і затрымання грамадзянаў і пачатку беспрэцэдэнтнага штодзённага ўціску грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. Заўтра абвешчаны агульнабеларускі дзень малітвы за палітвязняў, а таксама іншыя акцыі салідарнасці.

 

Нагадаем,  Рымашэўскі з’яўляецца адным з абвінавачаных па крымінальнай справе паводле артыкула 293, частак 1 і 2, Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Масавыя беспарадкі». У апошні дзень 2010 года ён быў выпушчаны з СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыездзе і аб неразгалошванні інфармацыі пра ход следства.

Болей навін