Скончыўся допыт Рымашэўскага ў КДБ
“Там у прынцыпе допыту і не шмат было. Ён тычыўся новых матэр’ялаў па справе 19 снежня і гэта ўсё, што я магу сказаць”, – распавёў пасля допыту Рымашэўскі. – “Прынамсі той следчы, якія працуе са мной малады чалавек, даволі прыстойны і такіх рэчаў, як былі напрыклад з Пачобутам у дачыненні да мяне не было. Я па-ранейшаму абвінавачаны па гэтай справе, а гэта азначае тое, што калі будзе сфармуляванае канчатковае абвінавачванне і калі артыкул не зменіцца, то звычайна практыка у Беларусі такая, што прымяняецца мера стрымання – утрыманне пад вартай пасля прад’яўлення канчатковых абвінавачванняў.”
Увечары Віталь Рымашэўскі прыме удзел ва ўзмоцненай малітвах за палітвязняў.
Нагадаем, Рымашэўскі з’яўляецца адным з абвінавачаных па крымінальнай справе паводле артыкула 293, частак 1 і 2, Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Масавыя беспарадкі». У апошні дзень 2010 года ён быў выпушчаны з СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыездзе і аб неразгалошванні інфармацыі пра ход следства.