Салідарнасць з беларускімі палітвязнямі скончылася чарговымі затрыманнямі (Фота)

19 студзеня 2011 23:40  |  Навіны

19 студзеня ў Беларусі і за мяжой прайшлі акцыі салідарнасьці з беларускімі палітвязнямі. На жаль, некаторыя зь іх ізноў скончыліся затрыманнямі. Таксама ў гэты дзень, які быў  абвешчаны агульнабеларускім Днём малітвы за палітвязняў, у храмах розных канфесіяў і хрысціянскіх супольнасцях за Беларусь і несправядліва зняволеных.

Салідарнасць з беларускімі палітвязнямі скончылася чарговымі затрыманнямі (Фота)У акцыі ля будынку КДБ, якая распачалася ў 18-00, агулам удзельнічала каля 2 дзясяткаў чалавек, сярод якіх былі як сябры, сваякі і родныя зняволеных палітвязняў, так і проста грамадскія актывісты. Каля КДБ іх ужо чакала вялікая колькасць супрацоўнікаў спецслужбаў і вайскоўцаў. Усіх, хто спрабаваў запаліць свечку ці разгарнуць партрэт палітвязня, адразу затрымлівалі. Актывіст Маладога Фронту і сябра БХД Мікола Дземідзенка быў затрыманы прэвентыўна.

 

Салідарнасць з беларускімі палітвязнямі скончылася чарговымі затрыманнямі (Фота)Агулам было затрымана па розных звестках 22-24 чалавекі, якіх адвезлі ў РАУС Цэнтральнага раёна, сфатаграфавалі, знялі на відэа, узялі адбіткі пальцаў і праз 4 гадзіны выпусцілі без складання пратаколаў.

 

Салідарнасць з беларускімі палітвязнямі скончылася чарговымі затрыманнямі (Фота)Усе, хто не змог запаліць свечкі салідарнасці ля будынку КДБ накіраваліся на Плошчу Незалежнасці. Паставіць свечкі да прыступак ля Дома ўрада, як заклікалі ініцыятары акцыі з “Маладога фронту”, таксама перашкодзілі шэрагі людзей у чорным. Таму людзі вырашылі паставіць свае свечкі каля Чырвонага касьцёлу, ля скульптуры арханёла Міхаіла.

Салідарнасць з беларускімі палітвязнямі скончылася чарговымі затрыманнямі (Фота)Фармат акцыі салідарнасці, абвешчанай “Маладым фронтам” і падтрыманай БХД, планаваў, што людзі будуць  паасобку прыходзіць увечары са знічкамі на Плошчу Незалежнасці і маўкліва, з малітвай, ставіць іх на прыступкі, каб шматлікія кропкі агню ў цемры засведчылі пра мноства беларусаў, якія прагнуць пераменаў, свабоды і святла.

Салідарнасць з беларускімі палітвязнямі скончылася чарговымі затрыманнямі (Фота)Такім чынам прыкладна за 2 гадзіны людзі прынеслі і запалілі больш за 2 сотні свечак і знічак. Прычым свечкі ставіліся сымбалічна каля скульптуры арханёла Міхаіла, які перамаге цмока як увасабленне зла. Шмат хто перад ці пасля таго, як запальваў свечку, ішоў у касцёл на малітву. Пераапранутыя супрацоўнікі сілавых структураў сачылі за акцыяй, але не перашкаджалі ўдзельнікам.

Салідарнасць з беларускімі палітвязнямі скончылася чарговымі затрыманнямі (Фота)У 20-00 каля Чырвонага касцёла сабралося прыкладна 70 чалавек. Удзельнікі акцыі салідарнасці заспявалі духоўны гімн “Магутны Божа”. Адзін з удзельнікаў разам з іконай Хрыста-Збаўцы прынес і пасклаў ля запаленых свечак самаробны плакат “Свабоду Мікалаю Статкевічу!” і партрэтам палітвязня, які адразу ж забраў супрацоўнік у цывілным.

 

Чалавекам з іконай быў Валеры Сядоў, вядомы ў свой час палітвязень, якога арыштавалі на адным з першых антыкамуністычных мітынгаў БНФ яшчэ ў 1990 годзе за ўскладанне да помніка Леніну “дароў ГУЛАГа”: шыбеніцы, калючага дроту, кайданкоў і г.д. Тады ён правёў каля 2 месяцаў на Валадарцы і яго вызваленне стала вынікам моцнай кампаніі салідарнасці. А цяпер ён сам выйшаў падтрымаць сённяшніх палітвязняў. На жаль, пасля акцыі ён быў таксама затрыманы людьмі ў цывільным каля гатэля “Мінск”, якія запхнулі ў мікрааўтобус фольксваген і павезлі ў бок інстытута культуры.

У шэрагу іншых акцыяў салідарнасці з палітвязнямі, 19 студзеня на сядзібе партыі БНФ адчынілася Выстава салідарнасці, прысвечаная Плошчы-2010 і акцыі грамадзянскай дапамогі затрыманым на Плошчы, што стыхійна распачалася на ўправе БНФ адразу пасьля сумных падзеяў 19 снежня.

Акцыі салідранасці з беларускімі палітвязнямі прайшлі таксама ў Стагкольме, Гаазе,  Вільні, Варшаве, Празе і ў іншых гарадах еўрапейскіх краінаў, а таксама ў Нью-Ёрку.

 

 

 

Паводле Радыё “Свабода” (гл. відэа) і ўласнай інфармацыі

 

Фота Радыё “Свабода і Хартыя97

Болей навін