Па Уладзіміра Яроменка прыйшлі супрацоўнікі КДБ

19 студзеня 2011 22:16  |  Навіны

Сёння ўдзень да актывіста мінскай філіі міжнароднай арганізацыі “Малады Фронт” і сябра БХД Уладзіміра Яроменкі прыйшлі супрацоўнікі КДБ. Яны распавялі, што мусяць забраць яго на допыт у якасці сведкі па справе аб масавых беспарадкаў. Каб прадухіліць магчымы ўзлом дзвярэй на здымнай кватэры, маладафронтавец самастойна выйшаў да супрацоўнікаў КДБ. Зараз сувязь з ім адсутнічае.

 

На думку паплечнікаў Яроменкі, яго затрыманне можа быць звязана з сённяшнімі вулічнымі акцыямі салідарнасці, бо падчас 15-сутачнай “адсідкі” пасля 19 снежня ў Жодзіна Уладзь Яроменка ужо быў дэталёва дапытаны па справе аб масавых беспарадках.

Болей навін