Івана Бедку дапыталі ў слонімскім КДБ

10 студзеня 2011 21:15  |  Навіны

Слонімскага каардынатара БХД Івана Бедку, які падчас апошніх выбараў быў даверанай асобай кандадыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага, у панядзелак 10 студзеня позвай выклікалі ў КДБ. Раней ён адседзеў 15 сутак на Акрэсьціна за ўдзел у падзеях на Плошчы Незалежнасці 19 снежня 2010 года.

 

Са словаў спадара Івана, на допыце задавалі стандартныя пытаньні: з кім быў на Плошчы, што там рабіў і г.д., а потым яму зачыталі папярэджаньне аб крымінальнай адказнасьці.

Болей навін