Аднавіліся менскія сустрэчы БХД па чацвяргах (Фота)

24 студзеня 2011 16:24  |  Галоўныя навіны

З мінулага чацвярга аднавіліся менскія сустрэчы Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. Сустрэчы БХД па чацвяргах з удзелам былога кандыдата ў прэзідэнты ад БХД, кіраўніка менскай суполкі Віталя Рымашэўскага часова будуць ладзяцца на ўправе БНФ па адрасе пр.Машэрава, д.8 у 18-30. Шчыра запрашаем усіх сяброў і прыхільнікаў!

Першая пасля выбараў сустрэча менскай суполкі БХД з удзелам Віталя Рымашэўскага адбылася 20 студзеня. На жаль, пасля падзеяў Плошчы-2010 і ператрусу на менскім офісе БХД вымушаная былі вызваліць гэтае памяшканне, і менская арганізацыя БНФ ласкава падала магчымасць для сустрэчаў БХД на сваёй управе, хаця сама ў хуткім часе можа пазбавіцца свайго офіса.

На сустрэчы прысутнічала шмат новых сябраў і прыхільнікаў, якія далучыліся да БХД падчас апошняй выбарчай кампаніі. Віталь Рымашэўскі адказаў на іх шматлікія пытанні. Былі абмеркаваныя накірункі дзейнасці БХД на бліжэйшы час, самыя галоўныя сярод якіх – салідарнасць і змаганне за вызваленне палітвязняў і праўдзівае інфармаванне беларусаў пра тое, што насамрэч адбылося на Плошчы-2010, а таксама негвалтоўная, мірная, але непрыміральная барацьба з тым духам страха і хлусні, які апанаваў нашую краіну ў апошні час.

 

Па пытанні далучэння да менскай суполкі БХД можна кантактаваць па тэл. 8-033-66-10-385 (Ірына).

 

Аднавіліся менскія сустрэчы БХД па чацвяргах (Фота)

 

Аднавіліся менскія сустрэчы БХД па чацвяргах (Фота)

 

Аднавіліся менскія сустрэчы БХД па чацвяргах (Фота)

Болей навін