У Наваградку судзяць актывістаў БХД

28 студзеня 2011 15:23  |  Навіны

У Наваградку судзяць сябраў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. Судовыя паседжанні працягваюцца цэлы дзень.

 

Ужо завершаны суд над пастарам царквы “Новае пакаленне” Уладзімірам Качагурам. Яго абвінавачалі па двух артыкулах адміністрацыйнага кодэкса – за арганізацыю пікета ў падтрымку кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага і за няяўку па гэтым парушэнні ў пракуратуру. У выніку, па першым эпізодзе Уладзімір Качагур атрымаў вуснае папярэджанне, а па другім – штраф у эсць базавых велічынь. Суды над астатнімі актывістамі працягнуцца ў 15 гадзін.

Болей навін