БХД адчыніла свой офіс у Вільні

30 студзеня 2011 23:23  |  Галоўныя навіны

У рамках міжпартыйнага пагаднення аб супрацоўніцтве паміж аргкамітэтам партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” і партыяй “Саюз Айчына – Літоўскія Хрысціянскія Дэмакраты” 28 студзеня 2011 у Вільні пачаў працу міжнародны офіс БХД. Офіс будзе працягваць і развіваць міжнародную працу партыі, прадстаўляць інтарэсы БХД у Літве і на міжнародным узроўні. Офіс таксама адкрыты да супрацы з іншымі палітычнымі партыямі і грамадскімі арганізацыямі Беларусі.

 

Адметна, што гэтая ініцыятыва цалкам сугучная прынятай 27 студзеня рэзалюцыі ПАРЭ па Беларусі, якая заклікае эўрапейскія партыі “прыняць актыўныя меры ў падтрымку іх роднасных партыяў у Беларусі шляхам ўмацавання асабістага клопату пра зняволеных лідэраў і чальцоў іх сем’яў, прадстаўлення фінансавай падтрымкі для функцыянавання партыяў, і запрашэння іх прымаць актыўны ўдзел у пасяджэннях эўрапейскага боку на ўсіх узроўнях.”

Болей навін