Відэа з плошчы з заклікамі кандыдатаў да кіраўніцтва міліцыі (Відэа)
Прапануем вярнуцца да падзеяў Плошчы-2010 і паглядзець аматарскае відэа, зробленае 19 снежня на Плошчы Незалежнасці ў Менску. У ім сярод іншага знятыя выступы экс-кандыдатаў у прэзідэнты, сустаршыні БХД Віталя Рымашэўскага і Андрэя Саннікава, дзе яны заклікаюць кіраўніцтва міліцыі не ўжываць гвалту да мірных грамадзянаў, што сабраліся выказаць негвалтоўны пратэст супраць фальсіфікацыі выбараў.
Сябры БХД рыхтуюць і распаўсюджваюць дыскі з відэаздымкамі падзеяў, якія адбыліся ў Менску 19 снежня 2010 года. На відэа бачна, што насамрэч адбывалася на Плошчы Незалежнасці ў гэты дзень. У адрозненне ад тэндэнцыйных перадачаў БТ, сапраўдныя здымкі з месца падзеяў пацвяржаюць, што акцыя была выключна мірнай, а шкло дзвярэй Дома ўраду білі правакатары спецслужбаў. Іх спрабаваў спрыніць Рымашэўскі з невялічкай дружынай БХД, а міліцыя ня проста не перашкаджала біць шкло, а нават ахоўвала правакатараў.