Спіс неўязных у Еўразвяз
«Чорны спіс» беларускіх чыноўнікаў, сілавікоў і журналістаў, якім забаронены ўезду Еўразвяз, складала Еўракамісія.
Пра гэта распавяла літоўская еўрадэпутат Лайма Андрык’енэ, сябра Дэлегацыі Еўрапарламента па стасунках з Беларуссю і віцэ-старшыня падкамісіі па правах чалавека: «Гэтым займалася і працягвае займацца Еўракамісія. Яны каардынуюць свае рашэнні з дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі краінаў Еўразвяза з Беларусі, а таксама думаю, што з няўрадавымі арганізацыямі і з праваабаронцамі».
Спіс беларускіх чыноўнікаў, неўязных на тэрыторыю ЕЗ, апублікаваны ўчора на афіцыйным сайце ЕЗ, а таксама на сайтах МЗС усіх краінаў Еўразвяза . У спісе 157 прозвішчаў службовых асобаў.
У дачыненні да 40 з іх санкцыі былі ўведзеныя яшчэ ў 2006 годзе. Прозвішчы яшчэ 117 чыноўнікаў унесеныя ў спіс пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года.
У спісе ўказаныя варыянты прозвішчаў на трох мовах (англійскай, рускай, беларускай), дата і месца нараджэння, пасада (у шэрагу выпадкаў прыведзеныя ранейшыя пасады). Арыгінал спісу можна паглядзець ТУТ.
1. Лукашэнка Аляксандр Рыгоравіч, прэзідэнт.
2. Нявыглас Генадзь Мікалаевіч, былы кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта (цяпер — старшыня Беларускай федэрацыі футбола).
3. Пяткевіч Наталля Уладзіміраўна, былы першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта (цяпер — у кадравым рэзерве).
4. Рубінаў Анатоль Мікалаевіч, былы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта па пытаннях СМІ і ідэалогіі (цяпер — старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу).
5. Праляскоўскі Алег Вітольдавіч, міністр інфармацыі.
6. Радзькоў Аляксандр Міхайлавіч, першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.
7. Русакевіч Уладзімір Васільевіч, былы міністр інфармацыі.
8. Галаванаў Віктар Рыгоравіч, міністр юстыцыі.
9. Зімоўскі Аляксандр Леанідавіч, былы кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі.
10. Канаплёў Уладзімір Мікалаевіч, былы старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу (цяпер — старшыня Беларускай федэрацыі гандбола).
11. Чаргінец Мікалай Іванавіч, былы старшыня камісіі па міжнародных справах Савета Рэспублікі.
12. Касцян Сяргей Іванавіч, былы старшыня камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў.
13. Орда Міхаіл Сяргеевіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў, былы кіраўнік Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі (БРСМ).
14. Лазавік Мікалай Іванавіч, сакратар ЦВК.
15. Міклашэвіч Пётр Пятровіч, былы генеральны пракурор (цяпер — старшыня Канстытуцыйнага суда).
16. Сліжэўскі Алег Леанідавіч, член ЦВК.
17. Харытон Аляксандр, кансультант упраўлення грамадскіх арганізацый, палітычных партый і няўрадавых арганізацый Міністэрства юстыцыі.
18. Смірноў Яўген Аляксандравіч, першы намеснік старшыні Вышэйшага гаспадарчага суда (цяпер — старшыня камісіі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Савета Рэспублікі).
19. Равуцкая Надзея Залаўна, суддзя суда Маскоўскага раёна Мінска.
20. Трубнікаў Мікалай Аляксеевіч, суддзя суда Партызанскага раёна Мінска.
21. Купрыянаў Мікалай Міхайлавіч, намеснік генеральнага пракурора.
22. Сухарэнка Сцяпан Мікалаевіч, былы кіраўнік КДБ (цяпер — пасол Беларусі ў Арменіі).
23. Дземянцей Васіль Іванавіч, былы першы намеснік кіраўніка КДБ (цяпер — намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта).
24. Козік Леанід Пятровіч, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
25. Каляда Аляксандр Міхайлавіч, член ЦВК.
26. Міхасёў Уладзімір Ільіч, старшыня Гомельскай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі.
27. Лучына Леанід Аляксандравіч, старшыня Гродзенскай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі.
28. Карпенка Ігар Васільевіч, старшыня раённай выбарчай камісіі (Мінск).
29. Курыловіч Уладзімір Анатольевіч, старшыня Мінскай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі.
30. Мяцеліца Мікалай Цімафеевіч, старшыня Магілёўскай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі.
31. Пішчулёнак Міхаіл Васільевіч, старшыня Віцебскай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі.
32. Рыбакоў Аляксей, суддзя Маскоўскага раённага суда Мінска.
33. Бортнік Сяргей Аляксандравіч, пракурор.
34. Ясіновіч Леанід Станіслававіч, суддзя Цэнтральнага раённага суда Мінска.
35. Мігун Андрэй Аркадзевіч, пракурор.
36. Шэйман Віктар Уладзіміравіч, памочнік прэзідэнта Беларусі.
37. Навумаў Уладзімір Уладзіміравіч, былы міністр унутраных спраў.
38. Паўлічэнка Дзмітрый Валер’евіч, былы кіраўнік спецыяльнага атрада хуткага рэагавання МУС.
39. Ярмошына Лідзія Міхайлаўна, старшыня ЦВК.
40. Падабед Юрый Мікалаевіч, былы камандзір палка міліцыі спецыяльнага прызначэння ГУУС Мінгарвыканкама.
41. Лукашэнка Віктар Аляксандравіч, памочнік прэзідэнта па пытаннях бяспекі.
42. Базанаў Аляксандр Віктаравіч, дырэктар Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце.
43. Гусеў Аляксей Віктаравіч, першы намеснік дырэктара Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце.
44. Крыштаповіч Леў Еўстаф’евіч, намеснік дырэктара Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце.
45. Колас Алена Пятроўна, намеснік дырэктара Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце.
46. Макей Уладзімір Уладзіміравіч, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта.
47. Янчэўскі Усевалад Вячаслававіч, памочнік прэзідэнта па ідэалогіі.
48. Мальцаў Леанід Сямёнавіч, дзяржсакратар Савета бяспекі.
49. Цюрын Андрэй, начальнік службы бяспекі прэзідэнта (мяркуючы па ўсім, маецца на ўвазе Андрэй Уцюрын, які ўзначальвае службу бяспекі прэзідэнта. — БелаПАН.).
50. Іпатаў Вадзім Дзмітрыевіч, намеснік старшыні ЦВК.
51. Бушная Наталля Уладзіміраўна, член ЦВК.
52. Бушчык Васіль Васільевіч, член ЦВК.
53. Кацуба Святлана Пятроўна, член ЦВК.
54. Кісялёва Надзея Мікалаеўна, член ЦВК.
55. Падаляк Эдуард Васільевіч, член ЦВК.
56. Рахманава, Марына Юр’еўна, член ЦВК.
57. Шчурок Іван Антонавіч, член ЦВК.
58. Кісялёў Анатоль Сямёнавіч, старшыня Брэсцкай рэгіянальнай выбарчай камісіі.
59. Крукоўскі Вячаслаў Яфімавіч, старшыня Віцебскай рэгіянальнай выбарчай камісіі.
60. Стош Мікалай Мікалаевіч, старшыня Гомельскай рэгіянальнай выбарчай камісіі.
61. Саўко Валерый Іосіфавіч, старшыня Гродзенскай рэгіянальнай выбарчай камісіі.
62. Васільеў Аляксей Аляксандравіч, старшыня Мінскай рэгіянальнай выбарчай камісіі.
63. Берастаў Валерый Васільевіч, старшыня Магілёўскай рэгіянальнай выбарчай камісіі.
64. Васілевіч Рыгор Аляксеевіч, генеральны пракурор.
65. Швед Андрэй Іванавіч, намеснік генеральнага пракурора.
66. Лашын Аляксандр Міхайлавіч, намеснік генеральнага пракурора.
67. Конан Віктар Аляксандравіч, намеснік генеральнага пракурора.
68. Стук Аляксей Канстанцінавіч, намеснік генеральнага пракурора.
69. Кукліс Мікалай Іванавіч, намеснік генеральнага пракурора.
70. Хмарук Сяргей Канстанцінавіч, пракурор Брэсцкай вобласці.
71. Дыско Генадзь Іосіфавіч, пракурор Віцебскай вобласці.
72. Шаеў Валянцін Пятровіч, пракурор Гомельскай вобласці.
73. Марозаў Віктар Мікалаевіч, пракурор Гродзенскай вобласці.
74. Архіпаў Аляксандр Міхайлавіч, пракурор Мінскай вобласці.
75. Сянькевіч Эдуард Аляксандравіч, пракурор Магілёўскай вобласці.
76. Кулік Мікалай Мікалаевіч, пракурор Мінска.
77. Дудкін Анатоль Канстанцінавіч, транспартны пракурор.
78. Драніца Аляксандр Мікалаевіч, ваенны пракурор.
79. Вілейчык Аляксандр Уладзіміравіч, першы намеснік міністра юстыцыі.
80. Ломаць Зянон Кузьміч, былы кіраўнік Камітэта дзяржкантролю.
81. Куляшоў Анатоль Нілавіч, міністр унутраных спраў.
82. Пякарскі Алег Анатольевіч, першы намеснік міністра ўнутраных спраў.
83. Полудзень Яўген Яўгенавіч, намеснік міністра ўнутраных спраў.
84. Яўсееў Ігар Уладзіміравіч, намеснік начальніка ГУУС Мінгарвыканкама.
85. Фармагей Леанід Канстанцінавіч, начальнік ГУУС Мінгарвыканкама.
86. Лукомскі Аляксандр Валянцінавіч, камандзір палка міліцыі спецыяльнага прызначэння ГУУС Мінгарвыканкама.
87. Зайцаў Вадзім Юр’евіч, старшыня КДБ.
88. Дзядкоў Леанід Мікалаевіч, першы намеснік старшыні КДБ.
89. Бахматаў Ігар Андрэевіч, намеснік старшыні КДБ.
90. Церцель Іван Станіслававіч, намеснік старшыні КДБ.
91. Смаленскі Мікалай Зіноўевіч, намеснік старшыні КДБ.
92. Вягера Віктар Паўлавіч, былы першы намеснік старшыні КДБ.
93. Свораб Мікалай Канстанцінавіч, былы намеснік старшыні КДБ.
94. Траццяк Пётр, намеснік старшыні КДБ.
95. Захараў Аляксей Іванавіч, начальнік упраўлення ваеннай контрразведкі КДБ.
96. Талсташоў Аляксандр Алегавіч, начальнік упраўлення абароны канстытуцыйнага ладу і барацьбы з тэрарызмам КДБ.
97. Русак Віктар, начальнік упраўлення эканамічнай бяспекі КДБ.
98. Юрата Віктар, начальнік упраўлення ўрадавай сувязі КДБ.
99. Варапаеў Ігар Рыгоравіч, былы начальнік упраўлення ўрадавай сувязі КДБ.
100. Калач Уладзімір Віктаравіч, былы начальнік упраўлення КДБ па Мінскай вобласці.
101. Бусько Ігар Яўгеньевіч, начальнік упраўлення КДБ па Брэсце.
102. Корж Іван Аляксеевіч, начальнік упраўлення КДБ па Гродне.
103. Сяргеенка Ігар Пятровіч, начальнік упраўлення КДБ па Магілёве.
104. Герасіменка Генадзь Анатольевіч, начальнік упраўлення КДБ па Гомелі.
105. Ляскоўскі Іван Анатольевіч, былы начальнік упраўлення КДБ па Гомелі.
106. Маслакоў Валерый, начальнік упраўлення разведкі КДБ.
107. Волкаў Сяргей, былы начальнік упраўлення КДБ.
108. Жадобін Юрый Віктаравіч, міністр абароны.
109. Крашэўскі Віктар, намеснік начальніка Генеральнага штаба.
110. Ананіч Лілія Станіславаўна, першы намеснік міністра інфармацыі.
111. Лапцёнак Ігар Мікалаевіч, намеснік міністра інфармацыі.
112. Давыдзька Генадзь Браніслававіч, старшыня Белтэлерадыёкампаніі.
113. Казіятка Юрый Васільевіч, генеральны дырэктар “Сталічнага тэлебачання”.
114. Якубовіч Павел Ізотавіч, галоўны рэдактар газеты “Советская Белоруссия”.
115. Лемяшонак Анатоль Іванавіч, галоўны рэдактар газеты “Рэспубліка”.
116. Пракопаў Юрый, журналіст Першага тэлеканала.
117. Міхальчанка Аляксей, журналіст тэлеканала ОНТ.
118. Таранда Аляксандр Міхайлавіч, намеснік галоўнага рэдактара газеты “Советская Белоруссия”.
119. Гардзіенка Сяргей Аляксандравіч, намеснік галоўнага рэдактара “Советской Белоруссии”.
120. Тарапецкая Галіна Міхайлаўна, намеснік рэдактара “Советской Белоруссии”.
121. Шадрына Ганна Станіславаўна, намеснік рэдактара “Советской Белоруссии”.
122. Жук Дзмітрый, генеральны дырэктар дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БелТА.
123. Гігін Вадзім, галоўны рэдактар штомесячнага часопіса “Беларуская думка”.
124. Абламейка Сяргей Уладзіміравіч, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
125. Сірэнка Віктар Іванавіч, галоўны ўрач Мінскай гарадской бальніцы хуткай дапамогі.
126. Ананіч Алена Мікалаеўна, суддзя суда Першамайскага раёна горада Мінска.
127. Равінская Таццяна Уладзіміраўна, суддзя суда Першамайскага раёна горада Мінска.
128. Есьман Валерый Аляксандравіч, суддзя суда Цэнтральнага раёна горада Мінска.
129. Бычко Аляксей Віктаравіч, суддзя суда Цэнтральнага раёна горада Мінска.
130. Хаданевіч Аляксандр Аляксандравіч, суддзя суда Цэнтральнага раёна горада Мінска.
131. Ясяновіч Леанід, суддзя суда Цэнтральнага раёна горада Мінска.
132. Бараноўскі Андрэй Фёдаравіч, суддзя суда Партызанскага раёна горада Мінска.
133. Ціцянкова Алена Віктараўна, суддзя суда Партызанскага раёна горада Мінска.
134. Тупік Вера Міхайлаўна, суддзя суда Ленінскага раёна горада Мінска.
135. Някрасава Алена Цімафееўна, суддзя суда Заводскага раёна горада Мінска.
136. Лапцева Алена Вячаславаўна, суддзя суда Заводскага раёна горада Мінска.
137. Балаўнёў Мікалай Васільевіч, суддзя суда Заводскага раёна горада Мінска.
138. Казак Віктар Уладзіміравіч, суддзя суда Маскоўскага раёна горада Мінска.
139. Шылько Алена Мікалаеўна, суддзя суда Маскоўскага раёна горада Мінска.
140. Сімахіна Любоў Сяргееўна, суддзя суда Маскоўскага раёна горада Мінска.
141. Кузняцова Наталля Анатольеўна, суддзя суда Маскоўскага раёна горада Мінска.
142. Целіца Лідзія Фёдараўна, суддзя суда Маскоўскага раёна горада Мінска.
143. Чарняк Алена Леанідаўна, суддзя суда Маскоўскага раёна горада Мінска.
144. Шастакоў Юрый Валер’евіч, суддзя суда Маскоўскага раёна горада Мінска.
145. Мотыль Таццяна Яраславаўна, суддзя суда Маскоўскага раёна горада Мінска.
146. Хаткевіч Яўген Віктаравіч, суддзя суда Маскоўскага раёна горада Мінска.
147. Гусакова Вольга Аркадзеўна, суддзя суда Кастрычніцкага раёна горада Мінска.
148. Шаграй Рыта Пятроўна, суддзя суда Кастрычніцкага раёна горада Мінска.
149. Мітраховіч Ірына Аляксееўна, суддзя суда Кастрычніцкага раёна горада Мінска.
150. Пратасавіцкая Наталля Уладзіміраўна, суддзя суда Кастрычніцкага раёна горада Мінска.
151. Лапко Максім Фёдаравіч, суддзя суда Кастрычніцкага раёна горада Мінска.
152. Варэнік Наталля Сямёнаўна, суддзя суда Фрунзенскага раёна горада Мінска.
153. Жукоўская Жанна Аляксееўна, суддзя суда Фрунзенскага раёна горада Мінска.
154. Самалюк Ганна Валер’еўна, суддзя суда Фрунзенскага раёна горада Мінска.
155. Лукашэнка Дзмітрый Аляксандравіч, бізнесмен, актыўны ўдзел у фінансавых аперацыях з удзелам сям’і Лукашэнкі.
156. Шугаеў Сяргей, намеснік кіраўніка КДБ з 15.01.2010.
157. Кузняцоў Ігар, кіраўнік дзяржаўнага адукацыйнага цэнтра КДБ з 15.01.2010.
Спіс быў зацверджаны 31 студзеня на пасяджэнні Рады ЕЗ у Бруселі і набывае моц з моманту апублікавання.