БХД шукае кватэру для сустрэчаў у Менску
Просім адгукнуцца смелых людзей, якія не пабаяцца афіцыйна здаць сваю кватэру ў арэнду для сустрэчаў сябраў БХД на працяглы час, пажадана ў цэнтры Менску ці па лініі метро. Кантактны тэлефон: + 375 29 167 34 35 (Велкам)
Таксама звяртаемся да ўсіх дэмакратычных партыяў і грамадскіх арганізацыяў, якія маглі б праявіць салідарнасць і на адзін вечар у тыдзень на 2 гадзіны прадаставіць памяшканне для сустрэчаў аргкамітэта БХД у Менску.
Нагадаем, пасля ператрусу ўначы з 19 на 20 снежня 2010 года БХД вымушаная была з’ехаць з папярэдняй арандаванай кватэры ў Менску.