Дзяніса Садоўскага дапыталі ў КДБ

08 лютага 2011 20:34  |  Навіны

Сёньня адбыўся допыт у КДБ адказнага сакратара БХД Дзяніса Садоўскага. Допыт доўжыўся ня вельмі доўга, каля 2 гадзінаў, пасьля чаго Садоўскага адпусьцілі.

 

У інтэрвію прэс-службе БХД Дзяніс Садоўскі распавёў: “Пытаньні былі агульныя, датычныя толькі падзеяў 19 сьнежня, БХД не цікавіліся. У пакоі стаяла шмат канфіскаваных кампутараў, каля 20 штук. Працы, відаць, зараз у іх шмат.” Дзяніс Садоўскі быў вымушаны даць падпіску пра неразгалошванне, таму пра пытаньні, якія яму задаваліся, распавесьці ня змог.

 

Нагадаем, для гэтага допыту КДБ вельмі пільна шукала Садоўскага, які толькі на выходных вярнуўся з замежнай паездкі. Перад ад’ездам яго выклікалі на допыт якраз на дзень ад’езду, таму Дзяніс вымушаны быў адмовіцца ад візіту ў КДБ. Падчас яго адсутнасьці ў краіне, яго 5 разоў па хатнім тэлефоне бацькоў шукалі з контрвыведкі.

Болей навін