Садоўскага адразу пасля допыту ў КДБ дапыталі ў контрвыведцы (Абноўлена)
У інтэрвію прэс-службе БХД Дзяніс Садоўскі распавёў: “Зраніцы патэлефанавалі з ваеннай контрвыведкі, папрасілі ў 15-00 прыйсьці на допыт. Прычым папрасілі прабачэньня, што ўчора цягалі на допыт ў КДБ, а сёньня да іх. Але яны ж мяне шукалі ўжо тры тыдні, дужа прасілі быць.”
На пытанне, чаму на яго думку, ён так пільна спатрэбіўся контрвыведцы, Садоўскі адказаў: “Таму што ў нас такая краіна. Відаць, хочуць запалохаць, ці самі баяцца БХД.”
Садоўскі пракансультаваўся з адвакатам пракансультаваўся, той сказаў, што на любыя нязручныя пытанні можна не адказваць. Дзяніс ужо скарыстаўся правам ня сьведчыць супраць сябе на допыце ў КДБ.
Нагадаем, толькі напярэдадні адбыўся допыт Садоўскага ў КДБ, а да гэтага сьпецслужбы вельмі пільна шукалі яго. У прыватнасьці падчас яго нядаўняй замежнай паездкі, Дзяніса 5 разоў шукалі з контрвыведкі па хатнім тэлефоне бацькоў.
Раней на допыт ў вайсковую контрвыведку ўжо выклікалі сустаршыню БХД Аляксея Шэіна.