БХД увойдзе ў аргкамітэт па свякаванні Дня Волі
У сядзібе БНФ у Менску 9 лютага адбудзецца пашыранае пасяджэньне аргкамітэту па адзначэньні Дня Волі 25 сакавіка. Сустрашыня БХД Віталь Рымашэўскі ўдзельнічаў у папярэднім абмеркаваньні фармату акцыі, якое адбылося ўвечары 8 лютага. Арганізатары Дня Волі заяўляюць, што асноўным лёзунгам акцыі стане патрабаваньне да ўладаў вызваліць палітвязьняў і спыніць перасьлед палітычных апанэнтаў.
У аркамітэт па па сьвяткаванні Дня Волі ўвойдуць усе буйныя незалежніцкія партыі і рухі, сярод якіх БХД, БНФ, АГП, Рух “За свабоду”, “Малады фронт”, “Эўрапейская Беларусь” і іншыя дэмакратычныя аб’яднаньні. Рашэньне адносна фармату акцыі і падачы заяўкі пакуль не прынятае. Аднак асноўнымі лёзунгамі, паводле старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча, стануць “Свабода палітвязьням!” і “Абаронім незалежнасьць!”:
Адзін зь лідэраў Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі Віталь Рымашэўскі сказаў, што БХД будзе адным з арганізатараў і заяўнікаў акцыі на 25 сакавіка, як гэта было і раней:
“Я думаю, што гэта акцыя будзе насамрэч салідарнай, што яна будзе акцыяй салідарнасьці. І што яна дасьць новы штуршок для ўзбуджэньня беларускага грамадзтва пасьля падзей 19 сьнежня і пасьля гэтых рэпрэсій. Я перакананы, што 25 сакавіка вельмі шмат людзей будзе і гэта будзе больш, чым у мінулым годзе”.
Паводле Рымашэўскага, аргкамітэт адзначэньня Дня Волі павінен быць адкрытым для ўсіх. Таму сёньня пройдзе пасяджэньне каардынацыйнай рады дэмакратычных сілаў:
“Мы прапануем усім жадаючым далучыцца. Я перакананы, што не будзе абыякавых людзей, якія б не далучыліся да правядзеньня гэтай акцыі, не будзе абыякавых палітычных ці грамадзкіх структураў. Будзем спадзявацца, што акцыя будзе сумеснай і не будзе ніякага перацягваньня канату”.
Паводле “Радыё Свабода”