Давераную асобу Рымашэўскага з Мазыра КДБ хоча павіншаваць з днём народзінаў

11 лютага 2011 15:08  |  Навіны

Мазырскага каардынатара аркамітэта БХД Аляксандра Кавальчука, які быў даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага, у суботу 12 лютага ў 11-00 выклікаюць на допыт у мясцовы КДБ.  Менавіта ў гэты дзёнь актывіст адзначае свой дзень народзінаў.

Як распавёў Кавальчук прэс-службе БХД, спачатку яму патэлефанавалі зь міліцыі і запрасілі прайсьці дактыласкапію. Але Аляксандр папрасіў даслаць яму позву ў законным парадку. Тады праз гадзіну патэлефанавалі ўжо з КДБ і сказалі,  што зараз дашлюць яму позву.

На пытаньне прэс-службы БХД, чаму яго выклікаюць менавіта ў суботу, у выходны дзень, Кавальчук адказаў: “Відаць, хочуць аказаць псіхалагічны ціск, бо ў мяне заўтра дзень народзінаў”.

18 студзеня супрацоўнікі КДБ ужо прыходзілі да Кавальчука дадому, каб правесьці ператрус. Прычым у пастанове на ператрус было напісана, што Кавальчук браў удзел у масавых беспарадках у Менску, хаця ён ў гэты дзень да Менска не даехаў. Тым ня менш, гэбісты тады паабяцалі выкліць Кавальчука на допыт.

 

19 сьнежня 2010 года Аляксандр Кавальчук сапраўды зьбіраўся ехаць у Менск, але ў ягоным аўтамабілі ў гэты дзень адзін за адным прабілі два колы, а супрацоўнікі ДАІ ўвесь дзень дзяжурылі ля яго хаты.

Болей навін