Рымашэўскаму на Радыё “Свабода” задалі рэкордную колькасьць пытаньняў

14 лютага 2011 15:47  |  Галоўныя навіны

На сайце Радыё “Свабода” адбылася онлайн-канфэрэнцыя з сустрашынём БХД, былым кандыдатам у прэзыдэнты Віталём Рымашэўскім. Яму была зададзеная рэкордная колькасьць пытаньняў за ўвесь час існаваньня такіх канферэнцыяў на сайце “Сваободы”, каля 150. Прачытаць задзеныя Рымашэўскаму пытаньні і ягоныя адказы можна ТУТ. Пазьней ўсе пытаньні і адказы вы зможаце прачытаць на нашым сайце.

 

Нагадаем, Віталь Рымашэўскі зьяўляецца адным з абвінавачаных па так званай справе па ч.2 арт. 293 аб масавых беспарадках. Падчас падзеяў 19 сьнежня на Плошчы Незалежнасьці ён запомніўся тым, што актыўна спрабаваў спыніць правакатараў, якія білі шыбы дзьвярэй Дома Ўраду. Пасьля гэтых падзеяў Рымашэўскі, як і іншыя кандыдаты ў прэзідэнты, быў затрыманы і зьмешчаны ў СІЗА КДБ. Уначы з 31 сьнежня на 1 студзеня Рымашэўскі быў выпушчаны пад падпіску аб нявыезьдзе і неразгалошваньні інфармацыі, датычнай матэрыялаў сьледства.

Болей навін