БХД запрашае на прэс-канферэнцыю
Аргкамітэт БХД запрашае журналістаў на прэс-канферэнцыю, якая адбудзецца ў аўторак 15 лютага ў 14-00 па адрасе вул. Веры Харужай 22, п.1701 (офіс АГП).
На прэс-канферэнцыі будуць прысутнічаць прадстаўнікі кіраўніцтва БХД і рэгіянальныя каардынатары, у тым ліку маці зьняволенага лідэра БХД Паўла Севярынца Тацьцяна Яўгенаўна. На прэс-канферэнцыі будуць агучаныя планы дзейнасьці аргкамітэта на бліжэйшы час, у тым ліку, зьвязаныя з асвятленьнем падзеяў на Плошчы 19 сьнежня і абаронай палітвязьняў, таксама будзе паведамлена пра факты ціску на сябраў арганізацыі.
Кантактны тэлефон: 8 029 1673435