Віншуем з днём народзінаў Таісію Кабанчук

14 лютага 2011 23:22  |  Навіны

14 лютага дзень народзінаў у каардынатаркі БХД па Бабруйску і Магілёўскай вобласьці Таісіі Карпаўны Кабанчук. На жаль, яна не змагла сьвяткаваць свой дзень народзінаў у сувязі з арыштам свайго сына Вадзіма Кабанчука.

Але мы шчыра віншуем Таісію Карпаўну з днём народзінаў, жадаем у гэты цяжкі час веры, трываласьці, моцы і Божай ласкі, а таксама як хутчэйшага вызваленьня сына і сапраўднай волі для нашай краіны. 

 

Браты і сёстры з БХД

Болей навін