Акцыі ў Дзень Любові: БХД любіць палітвязьняў, ненароджаных дзеткаў ды Беларусь (Фота)

15 лютага 2011 01:12  |  Навіны

Сябры БХД у Менску 14 лютага правялі некалькі акцыяў, прысьвечаных Дню Любові ды тым, каму нашая любоў і неабыякавасць зараз найбольш неабходная.

Па горадзе ў гэты дзень былі разлепленыя партрэты палітвязьняў з сардэчкамі-валянцінкамі. Прычым такія партрэты плануецца распаўсюджваць цягам усяго тыдня.

Таксама ў межах кампаніі БХД “Моцная сямья – моцная Беларусь!” была праведзеная акцыя, якая ўжо стала традыцыйнай на дзень Сьвятога Валянціна: па паліклініках горада былі распаўсюджаныя буклеты, што агітуюць супраць абортаў як забойства дзетак, а таксама за маральныя паводзіны і цнатлівасьць да шлюбу.

А ўвечары сябры БХД прынялі ўдзел у малітоўнай акцыі ля Чырвонага касьцёла, што ладзіцца штодня а 20-й гадзіне грамадзянскай ініцыятыва “Нельга забыць”. 14 лютага гэтая акцыя мела адмысловую назву “Люблю Беларусь”. 

Акрамя традыцыйнай малітвы за зьняволеных і сьпеваў беларускага духоўнага гімна “Магутны Божа” удзельнікі акцыі прачыталі ўрывак “Любоў” з кнігі зьняволенага лідэра БХД Паўла Севярынца “Люблю Беларусь” і выклалі на сьнезе сэрца з палаючых сьвечак. Прычым унутры сэрца была Беларусь.

А яшчэ актывісты пакінулі ля скульптуры арханёла Міхаіла разам са сьвечкамі 36 адмысловых валянцінак з сэрцайкамі ў форме Беларусі па колькасьці палітзьняволеных, якія знаходзяцца зараз у СІЗА КДБ, уключна са зьняволеным у Жодзіна Зьмітром Дашкевічам і палітвязьнем Мікалаем Аўтуховічам.

Болей навін