Сёньня менская сустрэча БХД пройдзе на Машэрава, 8

17 лютага 2011 12:49  |  Галоўныя навіны

Сёньня ў 18-30 на Машэрава, 8 адбудзецца традыцыйная чацьвярговая менская сустрэча аркамітэта Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. Сустрэчы БХД па чацвяргах з удзелам былога кандыдата ў прэзідэнты ад БХД, кіраўніка менскай суполкі аргкамітэта Віталя Рымашэўскага будуць ладзяцца на ўправе БНФ прынамсі да канца сакавіка. Шчыра запрашаем усіх сяброў і прыхільнікаў!

Першая пасля выбараў сустрэча менскай суполкі БХД з удзелам Віталя Рымашэўскага адбылася 20 студзеня. На жаль, пасля падзеяў Плошчы-2010 і ператрусу на менскім офісе БХД вымушаная былі вызваліць гэтае памяшканне, і партыя БНФ ласкава падала магчымасць для сустрэчаў БХД на сваёй управе, хаця сама ў хуткім часе можа пазбавіцца свайго офіса.

На сустрэчы можна будзе задаць свае пытаньні Віталю Рымашэўскаму, даведацца пра бліжэйшыя планы БХД ды далучыцца да актыўнасьці. На думку сябраў аркамітэта БХД, самымі галоўнымі сярод накірункаў дзейнасьці ўсіх актыўных грамадзянаў нашай краіны зараз павінны быць салідарнасць і змаганне за вызваленне палітвязняў ды праўдзівае інфармаванне беларусаў пра тое, што насамрэч адбылося на Плошчы-2010, а таксама негвалтоўная, мірная, але непрыміральная барацьба з тым духам страха і хлусні, які апанаваў нашую краіну ў апошні час.

 

Па пытанні далучэння да менскай суполкі аргкамітэта БХД можна кантактаваць па тэл. 8-033-66-10-385 (Ірына).

Болей навін