Дзень Салідарнасці на штодзённай малітоўнай акцыі каля Чырвонага касцела (фота)
16 лютага на малітоўнай акцыі, якая штодня а 20-й гадзіне праходзіць каля Чырвонага касцела, узгадвалі традыцыйны Дзень Салідарнасці з беларускімі палітвязьнямі. Кожны 16 дзень месяца ўжо больш за 5 гадоў дае нагоду ўсяму сьвету зьвярнуць увагу на палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі. У малітоўнай акцыі ля касьцёла традыцыйна ўдзельнічаюць і сябры аргкамітэта БХД, каб выказаць сваю салідарнасьць са зьняволенымі і разам памаліцца за іх вызваленьне, а таксама за вызваленьне ўсёй нашай краіны ад цермы, зла і хлусьні.
Нагадаем, ініцыятыва штодзённай малітоўнай акцыі ля Чырвонага касцёла ўзнікла стыхійна 19 студзеня падчас акцыі салідарнасці з арыштаванымі і пацярпелымі пасля падзеяў Плошчы-2010. Кожны дзень а 20-й гадзіне тут збіраюцца людзі са свечкамі, кветкамі і партрэтамі палітвязняў, спяваюць і моляцца, запальваюць знічкі і ставяць іх ля скульптуры арханёла Міхаіла.
Ініцыятыва атрымала назву “Нельга забыць” заклікае ўсіх людзей добрай волі далучацца, прыносіць з сабой знічкі і партрэты палітвязняў, запрашаць сваіх сяброў і знаёмых. А калі вы не можаце прыйсці, проста ў 20-00 выключыце святло ў сваёй кватэры, запаліце на вокнах свечкі і далучайцеся да агульнай малітвы. Таксама нагадваем, што ўжо шосты год трывае пост і ўзмоцненая малітва хрысціянаў за Беларусь кожную пятніцу таксама а 8-й вечара, а 19 лютага хрысьціяне абвесьцілі дзень узмоцненай малітвы за беларускіх палітвязьняў.