Наста Палажанка выпушчаная з СІЗА КДБ (Фота і відэа)

17 лютага 2011 22:10  |  Галоўныя навіны

Увечары 17 лютага каля 21-00 гадзіны з СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыезьдзе выпушчаная намесьніца старшыні Маладога Фронту, сябра БХД Наста Палажанка. Цяпер яна знаходзіцца дома з бацькам.

 

20-цігадовую Насту Палажанку арыштавалі ўначы 20 сьнежня і зьмясьцілі ў турму КДБ. Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» прызнала яе вязьнем сумленьня. 

 

Падпіска аб нявыезьдзе азначае, што Наста ня мае права пакідаць Менск без дазволу сьледчага. Таксама Наста дала падпіску аб неразгалошваньні матэрыялаў яе крымінальнай справы.

 

Першымі Насту прыехалі павіншаваць паплечнікі з МФ Тацьцяна Шапуцька і Мікола Дземідзенка. 

 

 

Наста Палажанка выпушчаная з СІЗА КДБ (Фота і відэа)
Наста Палажанка выпушчаная з СІЗА КДБ (Фота і відэа)

Наста Палажанка выпушчаная з СІЗА КДБ (Фота і відэа)

Наста Палажанка выпушчаная з СІЗА КДБ (Фота і відэа)

 

Фота і відэа Радыё “Свабода”

Болей навін