Нарвежскія Хрысціянскія Дэмакраты асуджаюць рэпрэсіі і жорсткія прысуды ў Беларусі
Падчас візіту сябры БХД мелі шэраг сустрэчаў у Осла, у тым ліку з намеснікам міністра замежных справаў Нарвегіі і кіраўніком фракцыі Нарвежскіх Хрысціянскіх Дэмакратаў у парламенце. Таксама была арганізаваная прэссавая канферэнцыі па падзеях 19 снежня 2010 года.
Зараз дэлегацыя БХД прымае удзел ў канферэнцыі Нарвежскіх Хрысціянскіх Дэмакратаў. Другі дзень канферэнцыі распачаўся з выступа прадстаўніка дэлегацыі адказнага сакратара БХД Дзяніса Садоўскага. Падчас выступу быў прадэманстраваны фільм, прысвечаны падзеям 19 снежня ў Менску, таксама была звернутая ўвага на неабходнасць міжнароднай салідарнасці з палітычнымі зняволеннымі.
Лідэр Партыі спадар Дакфін Хофбрайтэн (Dagfinn Høybråten) выказаў вялікую ўдзячнасць і падтрымку БХД і ўсёй дэмакратычнай супольнасці Беларусі ў іх змаганні за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі. Таксама ён яшчэ раз пацвёрдзіў жорсткую пазіцыю Нарвегіі ў дачыненні да арыштаў і рэпрэсіяў, якія зараз адбываюцца ў Беларусі.