Малітва за зьняволеных ды партрэты Севярынца і Дашкевіча ў Воршы (фота)
У Воршы ў царкве Сьвятога Леаніда прайшла малітва за вызваленьне палітвязьняў. Яе замовілі мясцовыя сябры аргкамітэта Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі. Гэтак аршанскія хадэкі далучыліся да супольнай малітвы за палітзьняволеных.
Таксама яны распаўсюдзілі па горадзе некалькі дзясяткаў улётак “Свабоду Паўлу Севярынцу!” з патрэтам зьняволенага ў СІЗА КДБ лідэра БХД, а таксама ўлёткі з партрэтам лідэра Маладога Фронту Зьмітра Дашкевіча, затрыманага за два дні да прэзыдэнцкіх выбараў паводле надуманага абвінавачаньня ў злосным хуліганстве.