Андрэй Мельнікаў напісаў “усім годным людзям” песьню пра падзеі на Плошчы-2010 (mp3)

21 лютага 2011 15:50  |  Галоўныя навіны

Вядомы беларускі бард, праваслаўны хрысьціянін, сябра БХД Андрэй Мельнікаў напісаў песьню “Усім годным людзям”, прысьвечаную падзеям 19 сьнежня 2010 года на Плошчы Незалежнасьці ў Менску.

 

 

usim-hodnym-lujiam19.mp3

 

Годныя Беларусі спаведнікі,

Людзі сталыя, дзеўчыны, юнакі,

Грамадзяне дзяржавы тваёй і маёй

Прысягалі сваёй крывёй.

Іх мясілі штосілі з усіх старон,

І зьвінеў, і зьвінеў Нагасакі звон,

І зьвінеў, і зьвінеў Нагасакі звон

У перадкалядны пост.

Вечар свабоды ў ноч зьбіцьця

Ператвораны дэманам зь небыцьця.

Замест любові – страх:

Едзе краіны дах.

 

Вас мясілі штосілі з усіх старон,

І зьвінеў, і зьвінеў Нагасакі звон,

І зьвінеў, і зьвінеў Нагасакі звон

У перадкалядны пост.

 

Не запэцкаць вас патокам хлусьні

І не выкрэсьліць і ў будучыні.

Усім, хто заўстаўся тут,

Вечнасьць аддасьць прысуд.

Вольнае Беларусі спаведнікі,

Людзі сталыя, дзеўчыны, юнакі,

Грамадзяне дзяржавы тваёй і маёй

Прысягалі сваёй крывёй.

Болей навін