Павел Севярынец: “Трымаюся!”

24 лютага 2011 22:53  |  Навіны

Адзін з сустаршыняў аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Павел Севярынец, які зараз утрымліваецца ў СІЗА КДБ і абвінавачваецца ў масавых беспарадках пасля падзей 19 снежня, даслаў яшчэ два лісты дадому.

 

“Нарэшце я даведалася, што да яго даходзяць і мае лісты, — гаворыць маці палітыка Таццяна Яўгенаўна. — У лістах, што я атрымала ад сына, Паша дзякуе за дасланыя мною лісты. Піша, што ўвесь час там нечым заняты — піша, чытае… Настрой у яго бадзёры, напісаў, што трымаецца…”

 

У сваю чаргу два дні таму Таццяна Яўгенаўна атрымала чарговую афіцыйную паперу, дзе ў чарговы раз паведамілі, што ў спатканні з сынам ёй адмоўлена. “Нічога іншага я і не чакала, — гаворыць Таццяна Севярынец. —  Але надзеі ўбачыць сына я не губляю. Справа ў тым, што заўтра ў Вярхоўным судзе Беларусі будзе разглядацца іск сустаршыняў аргкамітэта “Беларускай хрысціянскай дэмакратыі” да Міністэрства юстыцыі.

 

Будзе аспрэчана адмова ў рэгістрацыі. З гэтай нагоды я напісала некалькі хадайніцтваў з патрабаваннем аб тым, каб Павел, які з’яўляецца адным з сустаршыняў аргкамітэта па стварэнні БХД, змог прысутнічаць на гэтым пасяджэнні. Паперы я адправіла ў следчы камітэт, кіраўніку следчай групы, які вядзе справу Паўла, кіраўніку КДБ Зайцаву… Разумею, верагоднасць таго, што Паўлу дазволяць прысутнічаць на пасяджэнні ў Вярхоўным судзе мінімальная, але трэба выкарыстоўваць любую магчымасць…”

 

Нагадаем, хадайніцтва аб прысутнасьці Паўла Севярынца Вярхоўны суд адхіліў яшчэ падчас першага паседжаньня суда па пазове БХД да Мінюста 22 лютага 2011 года. Гэта сталася дадактковай прычынай, чаму прадстаўнікі БХД у судзе адмовіліся нарадалей удзельнічаць у далейшым разглядзе гэтай справы.

Болей навін