26 лютага пройдзе Нацыянальная Рада БХД
26 лютага ў Менску па адрасе Машэрава, 8 пройдзе Нацыянальная Рада Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі. Пачатак у 11.00.
Будуць абмеркаваныя вынікі выбарчай кампаніі і працяг кампаніяў, распачатых хрысьціяскімі дэмакратамі пасьля выбараў, накіраваных на вызваленьне палітвязьняў, распаўсюд праўды пра выбары і падзеі 19 сьнежня 2010 года на Плошчы Незалежнасьці ў Менску, а таксама пытаньні праваабароны. Таксама на парадку дня сітуацыя з магчымай чарговай нерэгістрацыяй партыі БХД.