Моладзь БХД павіншавала пакутніцу ГУЛАГу Надзею Дземідовіч і напісала зь ёй агульнанацыянальную дыктоўку (Фота)

28 лютага 2011 17:38  |  Навіны

У нядзелю 27 лютага маладыя хрысьціянскія дэмакраты і актывісты кампаніі “Пакаяньне” аргкамітэту БХД наведалі былую зьняволеную ГУЛАГу Надзею Дземідовіч, якая жыве ў Калодзішчах, каб павіншаваць яе з днём народзінаў ды напісаць разам агульнанацыянальную дыктоўку.

Надзея Раманаўна падзялілася з моладзьдзю успамінамі пра свой пакутны жыцьцёвы шлях і развагамі пра лёс нашай Бацькаўшчыны. А затым усе разам напісалі агульнанацыянальную дыктоўку, якая сёлета праводзіцца ў чацьвёрты раз і прысьвечаная 120-годзьдзю ад дня нараджэньня Максіма Багдановіча. 

Адна з найстарэйшых удзельніцаў беларускага адраджэнскага руху, пакутніца сталінскіх лагероў, удзельніца Кенгірскага паўстання 1954 г., паэтка і патрыётка Надзея Раманаўна Дземідовіч 24 лютага адзначала свой 84-ы дзень народзінаў. Нягледзячы на свой сталы ўзрост, Надзея Раманаўна поўная жыцьцёвых сілаў і энергіі. Пасьля другой сусьветнай вайны яна была асуджаная да 25 гадоў зняволення за ўдзел у Саюзе беларускай моладзі, а насамрэч за любоў да Беларусі. Але, дзякуй Богу, ёй удалося выжыць у тых нечалавечых лагерных умовах. 

Надзея Раманаўна – жанчына вялікага сэрца і шчырай душы, якую не зламалі ні катаваньні, ні пакуты ГУЛАГу, ні пазьнейшая адзінота (ГУЛАГ пакінуў яе без уласнай сям’і). Яна ўсім сэрцам перажывае за цяпершнія падзеі ў Беларусі, але асабліва за “людзей адной душы”, за шчырых беларусаў, якія зараз вымушана паўтараючы яе лёс, знаходзяцца ў зьняволеньні за любоў да сваёй краіны. Сэнсам яе жыцьця стала сьведчаньне пра тое, што яна перажыла, каб гэта больш не паўтаралася. Яна выдала 2 кнігі ўспамінаў і адну кнігу вершаў. А найбольшае шчасьце для Надзеі Дземідовіч – сустрэчы з беларускай моладзьдзю.

Болей навін