Працягваюцца менскія сустрэчы БХД і семінары па чацьвяргах
У чацьвер 3 сакавіка адбудзецца чарговая сустрэча менскага аркамітэту БХД. У межах гэтай сустрэчы пройдзе другі семінар БХД, на якім будзе разгледжанае прапанаванае БХД дзяржаўна-палітычнае ўладкаваньне Беларусі. Сустрэча распачнецца ў 18-30 па адрасе пр. Машэрава, 8. Шчыра запрашаем усіх сяброў і прыхільнікаў!
Па пытаньні далучэньня да менскай суполкі аргкамітэту БХД і ўдзелу ў семінары па хрысьціянскай дэмакратыі можна кантактаваць па тэл. 8-033-66-10-385 (Ірына).
Сустрэчы БХД па чацвяргах з удзелам былога кандыдата ў прэзідэнты ад БХД, кіраўніка менскай суполкі аргкамітэту Віталя Рымашэўскага будуць ладзіцца на ўправе БНФ па адрасе пр. Машэрава, 8 прынамсі да канца сакавіка. На жаль, пасьля падзеяў Плошчы-2010 і ператрусу на менскім офісе БХД вымушаная былі вызваліць гэтае памяшканьне, і партыя БНФ ласкава падала магчымасьць для сустрэчаў аргкамітэту БХД на сваёй управе, хаця сама ў хуткім часе можа пазбавіцца свайго офіса.
Нагадваем таксама, што аргкамітэт БХД працгвае пошук 2-пакаёвай кватэры ў Менску на ўмовах арэнды для сустрэчаў сябраў аргкамітэту. Просім адгукнуцца сьмелых людзей, якія не пабаяцца афіцыйна здаць сваю кватэру ў арэнду аргкамітэту БХД на працяглы час, пажадана ў цэнтры Менску ці па лініі метро. Кантактны тэлефон: + 375 29 167 34 35 (Велкам).