Партрэты палітвязьняў у Слоніме і Менску (Фота)

02 сакавіка 2011 03:30  |  Навіны

У нядзелю 27 лютага слонімскія сябры БХД расклеілі ў розных месцах ў цэнтры гораду партрэты палітзняволеных Паўла Севярынца і Зьмітра Дашкевіча з заклікам “Свабоду палітвязьням”. У прыватнасьці, вельмі дарэчы выглядаюць выявы палітвязьняў побач з афішай спектакля паводле пьесы Андрэя Макаёнка “Трыбунал” як напамін беларускаму рэжыму, што яму самому не пазьбегнуць трыбуналу.

 

У бліжэйшы час партрэты таксама зьявяцца ў іншых месцах гораду. Такім чынам, мясцовыя актывісты далучыліся да агульнанацыянальнай кампаніі па вызваленьні палітзьняволеных.  

 

Таксама партрэты зьняволенага лідэра БХД Паўла Севярынца з дапамогай актывістаў менскага аргкамітэту працягваюць зьяўляцца і ў Менску. 

 

Нагадаем, у наступны панядзелак 21 сакавіка у судзе Маскоўскага раёну адбудзецца разгляд сфабрыкаванай крымінальнай справы супраць Зьміцера Дашкевіча.

 

У  Слоніме

Партрэты палітвязьняў у Слоніме і Менску (Фота)

Партрэты палітвязьняў у Слоніме і Менску (Фота)

Партрэты палітвязьняў у Слоніме і Менску (Фота)
Партрэты палітвязьняў у Слоніме і Менску (Фота)

Партрэты палітвязьняў у Слоніме і Менску (Фота)

Партрэты палітвязьняў у Слоніме і Менску (Фота)

Партрэты палітвязьняў у Слоніме і Менску (Фота)

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

У  Менску

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


Болей навін