Газета, выпушчаная апазіцыяй пра Плошчу, прайшла экспертызу ўладаў (Фота)

02 сакавіка 2011 10:06  |  Навіны

Газета “Убедительная победа” з коміксамі пра апошнія прэзідэнцкія выбары і падзеі 19 сьнежня 2010 года на Плошчы Незалежнасьці ў Менску, выдадзеная дэмакратычнай супольнасьцю па-за межамі Беларусі, прайшла экспертызу ўладаў і дазволеная да распаўсюду.

Пра гэта сёньня паведамілі па тэлефоне сябру БХД Вадзіму Кабанчуку, затрыманаму на беларуска-літоўскай мяжы за правоз гэтай газэты. Сёньня зраніцы яму патэфанавалі з мытні “Каменны лог”, запрасілі прыехаць і забраць гэтыя газеты пад расьпіску, бо эксперза не выявіла ў іх нічога, забароненага для распаўсюду.

Хрысьціянскія дэмакраты раюць стваральнікам і выдаўцам газеты задумацца над гэтым фактам. Беларускае грамадства мае патрэбу ў незалежнай інфармацыі, і дэмакратычныя актывісты гатовыя рызыкаваць дзеля гэтага сваёй свабодай. Вельмі хацелася б, каб выдадзена інфармацыя была вартая таго кошту, які за яго плаціцца.

Нагадаем, Вадзім Кабанчук быў затрыманы на беларуска-літоўскай мяжы за тое, што вёз з сабой 100 асобнікаў газеты “Убедительная победа”. Суткі Вадзіма трымалі ў Ашмянскім РАУСе, спрабуючы абвінаваціць у супраціве супрацоўнікам мытні, затым яго перавезьлі ў Менск у ізалятар на Акрэсьціна і асудзілі на 10 сутак адміністратыўнага арышту за ўдзел у падзеях 19 сьнежня ў Менску. Падчас арышту яго празь дзень дапытвалі супрацоўнікі КДБ і контрвыведкі, выкарыстоўваючы ў тым ліку дэтэктар хлусьні.

Болей навін