Рымашэўскі: віна абвінавачаных не была даказаная

03 сакавіка 2011 00:20  |  Навіны

Сустаршыня “Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі” Віталь Рымашэўскі пракамэнтаваў апошнія прысуды, вынесеныя 2 сакавіка Аляксандру Атрошчанкаву, Аляксандру Маўчанаву і Зьмітру Новіку.

 

“Я не лічу, што віна людзей была даказаная. Калі хтосьці і біў дзьверы, ды гэтага недастаткова, каб быць асуджанымі паводле 293-га артыкулу. І гэта відавочна. Я жадаю хлопцам вытрымкі”, – адзначыў палітык.

“Дадзеныя прысуды даказваюць, што сёньня як ніколі патрэбная салідарнасьць усіх тых, хто выступае за вызваленьне ўсіх палітычных вязьняў. Я яшчэ раз заклікаю ўсіх неабыякавых людзей далучыцца да кампаніі “Стань сьведкам” і падтрымаць у судах тых людзей, хто абвінавачваецца ў масавых беспарадках”, – паведаміў Віталь Рымашэўскі.

Нагадаем, што Аляксандар Атрошчанкаў атрымаў 4 гады турмы, Зьміцер Новік – 3,5, Аляксандар Маўчанаў – 3.

Болей навін