Дзяніс Садоўскі наведаў Славаччыну (фота)

03 сакавіка 2011 15:10  |  Навіны

З 27 лютага па 2 сакавіка адбыўся візыт адказнага сакратара партыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя” Дзяніса Садоўскага ў Славаччыну па запрашэньні сяброўскай партыі Хрысьціянска-Дэмакратычнага Руху Славаччыны (KDH). Падчас візыту адбыліся дзьве прэсавыя канфэрэнцыі з удзелам найбуйнейшых газэтаў Браціславы і славацкай тэлевізіі.

 

Таксама прадстаўнік БХД сустрэўся зь лідарам KDH Янам Фігэлем. Падчас сустрэчы было вырашана, што ў найбліжэйшы час славацкая партыя зробіць заяву з патрабаваньнем вызваліць усіх палітвязьняў у Беларусі. Да таго ж, бакі заплянавалі на бліжэйшы час візыт у Менск прадстаўнікоў славацкіх хрысьціянскіх дэмакратаў.

 

Таксама Дзяніс Садоўскі правёў сустрэчы ў міністэрстве замежных справаў і парлямэнце Славаччыны, а таксама зь мясцовымі студэнтамі.

 

Апроч таго, у сераду, 2 сакавіка, Садоўскі разам з прадстаўнікамі беларускага дэмакратычнага руху сустрэўся зь міністрам замежных спраў Славаччыну Мікулашам Дзурындам, які выразіў рашучае жаданьне адстойваць прыняцьце радыкальных рашэньняў супраць рэжыму Лукашэнкі на паседжаньні Рады міністраў замежных справаў Эўразьвязу.

 

“Гэта дае надзею на тое, што ў бліжэйшы час Эўропа зможа заняць пазыцыю, якая б найбольш адпавядала надзвычайнай сытуацыі ў Беларусі”, – адзначыў Дзяніс Садоўскі.

 

Дзяніс Садоўскі наведаў Славаччыну (фота)

1 Дзяніс Садоўскі зь лідарам KDH Янам Фігэлем
Дзяніс Садоўскі наведаў Славаччыну (фота)

2 У рэдакцыі газэты
Дзяніс Садоўскі наведаў Славаччыну (фота)

3 Сустрэча ў Міністэрстве замежных спраў Славакіі
Дзяніс Садоўскі наведаў Славаччыну (фота)

4 Акцыя салідарнасці ў Братіславе
Дзяніс Садоўскі наведаў Славаччыну (фота)

5 Акцыя салідарнасці ў Братіславе

Болей навін