Шэін пра выключэнне Сапелкі з калегіі адвакатаў: “Гэта ціск і на адвакатаў, і падсудных”
“Пазбаўленне права на працу адваката Сапелкі з’яўляецца непрыхаваным і бессаромным ціскам як у адносінах да адвакатаў, што абараняюць падсудных, так і ў адносінах персанальна да Паўла Севярынца, Зьміцера Дашкевіча і Андрэя Саннікава.
Улада працягвае сваю кампанію запалохвання насельніцтва – распраўляецца з няўгоднымі, і страшыць усіх астатніх. Апошнія прысуды па крымінальнай справе аб “масавых беспарадках” відачочна гавораць пра гэта.
Я, аднак, перакананы, што ў нашых сяброў і калег хопіць мужнасці і трываласці перанесьці гэтыя цяжкія абставіны. Сённяшняя ўлада ўжо не мае падтрымкі ў беларускім грамадстве, і мы верым у тое, што цемра ў Беларусі не зможа трываць доўга”.