Таісія Кабанчук патрабуе пакараць бабруйскага гэбіста
«Ён дапытваў мяне больш за 5 гадзінаў безь перапынку на абед. Я трэці дзень не магу ачуняць ад таго допыту».
Допыт Таісіі Кабанчук адбыўся 2 сакавіка. Ён тычыўся падзеяў на плошчы Незалежнасьці ў Менску 19 сьнежня. У актывісткі ўзятая падпіска аб неразгалошваньні таямніцы сьледзтва.
Таісія Кабанчук — каардынатарка аргкамітэту па стварэньні партыі БХД на Магілёўшчыне. Падчас прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі яна была даверанай асобай Віталя Рымашэўскага.