У межах менскай сустрэчы БХД пройдзе семінар па паліталогіі

09 сакавіка 2011 12:34  |  Галоўныя навіны

У чацьвер 10 сакавіка адбудзецца чарговая сустрэча менскага аркамітэту БХД. У межах гэтай сустрэчы пройдзе чарговы семінар БХД на тэму “Асновы паліталогіі”, які правядзе магістр палітычных навук. Сустрэча распачнецца ў 18-30 па адрасе пр. Машэрава, 8. Шчыра запрашаем усіх сяброў і прыхільнікаў!

 

Па пытаньні далучэньня да менскай суполкі аргкамітэту БХД і ўдзелу ў семінары можна кантактаваць па тэл. 8-033-66-10-385 (Ірына).

 

Сустрэчы БХД па чацвяргах з удзелам былога кандыдата ў прэзідэнты ад БХД, кіраўніка менскай суполкі аргкамітэту Віталя Рымашэўскага ладзяцца на ўправе БНФ па адрасе пр. Машэрава, 8 прынамсі да канца сакавіка. 

 

На жаль, пасьля падзеяў Плошчы-2010 і ператрусу на менскім офісе БХД вымушаная былі вызваліць арандаванае памяшканьне офіса, таму нагадваем, што аргкамітэт БХД працгвае пошук 2-пакаёвай кватэры ў Менску на ўмовах арэнды для сустрэчаў сябраў аргкамітэту. Просім адгукнуцца сьмелых людзей, якія не пабаяцца афіцыйна здаць сваю кватэру ў арэнду аргкамітэту БХД на працяглы час, пажадана ў цэнтры Менску ці па лініі метро. Кантактны тэлефон: + 375 29 167 34 35 (Велкам).

Болей навін