Беларуская Нацыянальная Памяць ладзіць Дзень Памяці Кастуся Каліноўскага ў Вільні

16 сакавіка 2011 01:37  |  Навіны

19 сакавіка 2011 году ў Вільні адбудзецца шэсьце памяці нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага. Шэсьце распачнецца а 13-й гадзіне і пройдзе ад Лукішскага пляцу да гары Гэдыміна, дзе пахаваны Каліноўскі. Шэсьце ўжо другі год запар ладзіць арганізацыя беларусаў за мяжой “Беларуская Нацыянальная Памяць”, у якой прыймаюць чынны ўдзел і сябры БХД.

БНП запрашае ўсіх ахвотных, асабліва тых, хто ў гэты час будзе знаходзіцца ў Вільні, далучацца, а хто мае магчымасьць, прыехаць ў гэты дзень Вільню, каб разам ушанаваць памяць змагара за волю нашага Краю.

 

Таксама БНП заклікае арганізоўваць дзень памяці Кастуся Каліноўскага ў Беларусі: у месцах, зьвязаных з дзейнасьцю Каліноўскага і паўстанцаў 1863 году – у Свіслачы, Якушоўцы, Гародні, вёсцы Плябань на Вілейшчыне, і ўвогуле паўсюль, дзе ёсьць такая магчымасьць. Калі патрэбна нейкая дапамога, парада ці па пытаньні ўдзелу у віленскім мерапрыемстве, можна  кантактаваць з БНП праз арганізацыйны e-mail Беларускай Нацыянальнай Памяці: [email protected]

Болей навін