Памерла Сьвятлана Навумава

11 сакавіка 2011 13:22  |  Навіны

У рэанімацыі 10 сакавіка пасьля працяглае хваробы ня стала актыўнае дзяячкі беларускага дэмакратычнага руху, палітоляга і выкладчыцы Сьвятланы Андрэеўны Навумавай. 55-гадовая жанчына была адным зь лідараў кампаніі “Гавары праўду”, а падчас апошняе выбарчае кампаніі актыўна падтрымлівала экс-кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзіміра Някляева.

 

За сваю дзейнасьць Сьвятлана Навумава неаднаразова перасьледвалася з боку ўладаў: у яе кватэры ладзіліся ператрусы, сама яна неаднаразова дапытвалася ў КДБ. Падчас аднаго зь ператрусаў у яе канфіскавалі ўсе грошы, так неабходныя ёй для лекаваньня.

 

У “Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі” склаліся вельмі добрыя, прыязныя і партнэрскія стасункі са Сьвятланай Андрэеўнай. У сувязі зь яе сьмерцю кіраўніцтва БХД выказвае шчырыя спачуваньні сям’і Сьвятланы Навумавай і смуткуе разам зь ёй.

Болей навін