Ля Чырвонага касцёла Малітва за Беларусь а. Льва Гарошкі (фота і pdf)

13 сакавіка 2011 00:04  |  Палітыка

11 сакавіка на штодзённай малітоўнай акцыі ля Чырвонага касьцёла чыталі малітву за Беларусь, складзеную архімандрытам Львом Гарошкам,  чый 100-гадовы юбілей з дня нараджэньня ў гэты дзень адзначала  Беларуская Грэка-каталіцкая Царква.

 

Удзельнікі традыцыйна запалілі знічы свабоды і, пачаўшы малітоўную акцыю са словаў малітоўнага закліка зьняволенага сябра МФ і БХД Алеся Кіркевіча “Божа, уратуй нас, бо Ты можаш!”, маліліся за Беларусь і палітзняволенных. Узмоцнена прысутныя ўзгадвалі хворага Зьміцера Буланава, які зараз у цяжкім стане ў турэмным шпіталі, Зьміцера Дашкевіча і Эдуарда Лобава, якім прызначылі дату суда, каб хапіла ім мужнасці, суддзі — сумлення, каб судзіць па справядлівасці, а ў сведак – сведчыць праўду, а таксама зьняволенага лідэра БХД Паўла Севярынцу, каб яму дазволілі спатканне з маці і дапусьцілі да яго святара.

 

Традыцыйна напрыканцы акцыі прасьпявалі беларускі духоўны гімн “Магутны Божа”. У далучаным файле можна скачаць улётку-запрашэньне на малітоўныя акцыі ля Чырвонага касьцёла ініцыятывы “Нельга Забыць” з тэкстам гэтага гімна: nielga_zabyc.pdf

Архімандрыт Леў Гарошка (1911- 1977) – выдатны беларускі патрыёт, грэка-каталіцкі сьвятар, духоўны настаўнік, культурна-асьветніцкі дзеяч, педагог, дасьледчык гісторыі. У перадваенны час і ў часы другой сусьветнай вайны ён стаўся адным з важных апірышчаў беларускае нацыянальнае і царкоўнае працы ў  Пінскай, Баранавіцкай і Слонімскай акругах. Пасьля ў эміграцыі вёў душпастырскае служэньне сярод беларусаў-католікаў, быў прызначаны рэктарам Беларускай Каталіцкай Місіі ў Вялібрытаніі.  З 1970 па 1977 год архімандрыт Леў Гарошка быў кіраўніком Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё.

 

Ля Чырвонага касцёла Малітва за Беларусь а. Льва Гарошкі (фота і pdf)

Ля Чырвонага касцёла Малітва за Беларусь а. Льва Гарошкі (фота і pdf)

Ля Чырвонага касцёла Малітва за Беларусь а. Льва Гарошкі (фота і pdf)

Болей навін