БХД зладзіла дабрачынную акцыю ў Віцебску

14 сакавіка 2011 14:59  |  БХД

У панядзелак, 14 сакавіка, сябры аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” зладзілі дабрачынную акцыю “Міласэрнасьць” у Віцебску. Як паведаміла віцебская каардынатарка БХД Тацяна Севярынец, актывісты БХД перадалі 29 “добрых і сьветлых, у пэўнай ступені хрысьціянскіх кніжак” абласному анкалягічнаму цэнтру.

Паводле словаў Тацяны Яўгенаўны, у бібліятэку лякарні перадалі творы Алега Роя, Платона Палякова, Паліны Дашкавай і іншыя.

“Мы таксама прапанавалі анкацэнтру свае валянтэрскія паслугі ў дапамозе людзям, якія знаходзяцца там на лячэньні. Кіраўніцтву цэнтра мы пакінулі свае кантактныя тэлефоны. Зараз чакаем ад яго адказу”, – адзначыла каардынатарка аргкамітэту БХД па Віцебскай вобласьці.

Болей навін