Бабруйскія дэмакратычныя актывісты просяць “Міжнародную амністыю” зьвярнуць увагу на зьняволенага Яўгена Васьковіча

14 сакавіка 2011 19:03  |  Навіны

Рада дэмакратычных сілаў горада Бабруйска накіравала ў праваабарончую арганізацыю “Міжнародная амністыя” ліст з тлумачэньнем абставінаў арышта Яўгена Васьковіча, сябра аргкамітэта БХД і журналіста недзяржаўнай газеты “Бабруйскі кур’ер” . Пра гэта прэс-службе БХД паведаміла магілёўская абласная каардынатарка па стварэньні партыі Таісія Кабанчук.

У лісьце бабруйскія дэмакратычныя актывісты даводзяць да ўплывовай праваабарончай арганізацыі інфармацыю пра супярэчлівыя абставіны арышту Яўгена Васьковіча, просяць зьвярнуць на яго справу асаблівую ўвагу і ўзяць пад яе пад свой кантроль.

Таісія Карпаўна паведаміла таксама, што актывісты рыхтуюць Васьковічу ў бабрускае СІЗА перадача для Васьковіча і пішуць яму лісты.

Яўген Васьковіч — сябра БХД, а таксама супрацоўнік рэдакцыі незалежнай газэты “Бабруйскі кур’ер”. Яму дзевятнаццаць гадоў. Завочна вучыцца ў Магілёўскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Куляшова. Васьковіч удзельнічаў у падзеях на Плошчы ў Менску 19 снежня, быў затрыманы і асуджаны на 12 сутак, якія адбыў у ізалятары на Акрэсціна. 

17 студзеня Васьковіч быў затрыманы ў Магілёве. Маці Яўгена паведамілі, што ён арыштаваны на дзесяць сутак за хуліганства, якое ён нібыта ўчыніў 16 снежня. Пазней стала вядома, што супраць яго распачатая крымінальная справа па абвінаваньні у тым, што ён зьвязаны з нападам на будынак аддзела КДБ у Бабруйску 16 кастрычніка 2010 года, у які былі кінутыя бутэлькі з запальнай сумесьсю. Пацярпелых не было. Васьковіча перавялі ў Бабруйскае СІЗА і пакінулі ў турме яшчэ на два месяцы 

 

За тыдзень да арышту ў Магілёве яго выклікалі ў магілёўскае КДБ. Там Яўген настаяў, каб у пратаколе камітэтчыкі запісалі, што ён і надалей будзе ўдзельнічаць у мірных акцыях пратэсту.

 

Аргкамітэт БХД асуджае любыя ўчынкі, зьвязаныя з гвалтоўнымі дзеяньнямі і прытрымліваецца выключна метадаў негвалтоўнага супраціву. У той жа час да таго, як адбудзецца суд і будуць вынесеныя ацэнкі працэсу праваабаронцамі і адвакатамі, няма падставаў лічыць Яўгена Васьковіча вінаватым ў прад’яўленым яму абвінавачваньні.

Болей навін