Садоўскі сустрэўся зь нямецкім міністрам Пофалам

16 сакавіка 2011 18:16  |  БХД

Адказны сакратар аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя” Дзяніс Садоўскі знаходзіцца ў Бэрліне зь візытам да сяброўскай нямецкай партыі “Хрысьціянскі Дэмакратычны Зьвяз” (CDU). 16 сакавіка ён сустрэўся з кіраўніком фэдэральнай канцылярыі і міністрам па асаблівых даручэньнях ад CDU Рональдам Пофалам.

 

Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі сытуацыю ў Беларусі. Перадусім прадстаўніка CDU цікавілі суды над палітзьняволенымі. Рональд Пофала выказаў цьвёрды намер працягнуць аказваць ціск на рэжым Аляксандра Лукашэнкі. Ён таксама заявіў аб неабходнасьці далейшай падтрымкі дэмакратыі ў Беларусі. Апроч таго, палітык падтрымаў рашэньне БХД правесьці чарговы ўстаноўчы зьезд і паабяцаў паспрыяць яе далучэньню да Эўрапейскай Народнай Партыі (EPP).

 

“Вельмі абнадзейвае, тое, што спадар Пофала, у такіх складаных для Нямеччыны абставінах, калі ўся ўвага зьвернутая да падзей у Паўночнай Афрыцы, трагедыі ў Японіі і спрэчак унутры краіны адносна АЭС, знайшоў час сустрэцца з прадстаўнікамі БХД. Гэта ў чарговы раз дае надзею на падтрымку дэмакратыі ў Беларусі”, – адзначыў Дзяніс Садоўскі.

Болей навін