Шэін наведаў Кобрынь
Учора, 16 сакавіка, сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Аляксей Шэін наведаў горад Кобрынь Берасьцейскай вобласьці. Падчас свайго візыту палітык сустрэўся з кіраўніцтвам мясцовай суполкі БХД, зь якім абмеркаваў шэраг кампаній аргкамітэту.
У прыватнасьці падчас сустрэчы было абмеркавана пытаньне збору подпісу супраць артыкулу 193.1 КК Беларусі, які прадугледжвае крымінальную адказнасьць за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай палітычнай ці рэлігійнай арганізацыі, паведаміў Аляксей Шэін.