У Воршы патрабуюць вызваленьня Севярынца і Дашкевіча

21 сакавіка 2011 00:40  |  Навіны

Увечары 19 сакавіка аршанскія актывісты і сябры аргкамітэту БХД распаўсюдзілі па горадзе некалькі дзесяткаў улётак “Свабоду Паўлу Севярынцу!” з патрэтам зьняволенага ў СІЗА КДБ сустаршыні БХД і ўлёткі з партрэтам лідэра МФ Зьмітра Дашкевіча, якога затрымалі 17-га сьнежня, за два дні да прэзыдэнцкіх выбараў, паводле абвінавачаньня ў злосным хуліганстве.

 

Улёткі ў падтрымку палітвязьняў зьявіліся на афішных тумбах і прыпынках гарадзкога транспарту.

У царкве Сьвятога Леаніда прайшла малітва за вызваленьне зьняволеных удзельнікаў менскай акцыі 19 сьнежня. Яе замовілі мясцовыя прыхільнікі Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Болей навін