Напярэдадні суду над Дашкевічам у Капылі і Менску патрабуюць свабоду палітвязьням (Фота)
Напярэдадні суду над лідэрам “Маладога Фронту” палітвязьнем Зьміцерам Дашкевічам ягоныя партрэты разам з партрэтамі зьняволенага лідэра БХД Паўла Севярынца зьявіліся ў мястэчку Капыль Менскай вобласьці. Гэтак прыхільнікі Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі ў Капылі далучыліся да агульнанацыянальнай кампаніі па вызваленьні палітвязьняў.
У прыватнасьці, партрэты вернікаў Дашкевіча і Севярынца былі вывешаныя ля капыльскай сьвятой крынічкі, каб усе, хто прыходзіць па сьвятую ваду, памаліліся і за іх вызваленьне.
Таксама партрэты Паўла Севярынца і Зьміцера Дашкевіча з дапамогай актывістаў менскага аргкамітэту працягваюць зьяўляцца і ў Менску. Сёньня ранкам улёткі з патрабаваньнем “Свабоду палітвязьням!” зьявіліся ля гандлёвага цэнтру “Рыга” у цэнтры Менска.
У Капылі
У Менску