За распаўсюд улётак пра Дзень Волі затрыманыя чатыры бабруйскія актывісты БХД (Абноўлена)
Як паведаміла прэс-службе БХД Таісія Кабанчук, разам зь ёй затрыманыя Максім Рыжкевіч, Галіна Смірнова і Вольга Піменава. Агулам у іх было крыху больш за 100 ўлётак. Міліцыянты доўга вывучалі іх зьмест, размаўлялі з актывістамі пра БНР і гісторыю Беларусі. Затым на 2-х чалавек, Кабанчук і Рыжкевіча, склалі пратаколы допыту і вярнулі практычна ўсе ўлёткі, пакінуўшы сабе ўзоры.
Падчас допыту Максіму Рыжкевічу пагражалі штрафам у 50 базвых велічыняў паводле артыкула 22.9 адміністрацыйнага кодэксу РБ за масавы распаўсюд друкаванай прадукцыі без выходных дадзеных.
Роўна праз 3 гадзіны пасьля затрыманьня актывістаў адпусьцілі, уручыўшы ім позвы на прафілактычную гутраку на заўтра 23 сакавіка на 17-00.