Міліцыя перашкаджае рэгіянальным кіраўнікам БХД адзначыць Дзень Волі

23 сакавіка 2011 13:42  |  Галоўныя навіны

Рэгіянальным кіраўнікам аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя” па Гарадзенскай і Гомельскай абласьцях Мікалаю Баўсюку і Юр’ю Клімовічу адпаведна супрацоўнікі міліцыі хочуць перашкодзіць у сьвяткаваньні Дня Волі 25 сакавіка.

 

Так, Юрыю Клімовічу ўручылі позву, з патрабаваньнем зьявіцца на допыт 25 сакавіка а 14:30. “Мяне нядаўна ўжо выклікалі на допыт, таму я ня ведаю, што яны яшчэ хочуць даведацца. Хутчэй за ўсё, гэта зьвязана з маім намерам узяць удзел у сьвяткаваньні Дня Волі”, – адзначыў кіраўнік БХД па Гомельскай вобласьці.

 

Да кіраўніка па Гарадзенскай вобласьці Мікалая Баўсюка супрацоўнікі міліцыі – участковы капцёўскага сельсавету і намесьнік начальніка РАУС – наведаліся дадому. “Казалі, каб ня ехаў сьвяткаваць Дзень Волі, бо інакш будуць праблемы. Пытаюся: “Хто даслаў?” – “Самі па сабе”, адказалі яны”, – паведаміў Мікалай Баўсюк.

Болей навін