Вацлаў Гавэл павіншаваў Паўла Севярынца з Днём Волі

23 сакавіка 2011 18:03  |  Галоўныя навіны

23 сакавіка Тацяне Севярынец, маці сустаршыні аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя” Паўла Севярынца, прыйшоў ліст, адрасаваны яе сыну і падпісаны былым прэзыдэнтам Чэхіі Вацлавам Гавэлам і шасьцю сябрамі міжнароднага аб’яднаньня “Грамадзянская Беларусь”, у тым ліку яго дырэктарам Янам Румлам. “Яны вельмі прыгожа падпісаліся, рознакаляровымі стрыжнямі, а Вацлаў Гавэл нават намаляваў сэрца пасьля свайго подпісу”, – адзначыла Тацяна Севярынец.

 

“Шаноўны Павел Канстанцінавіч! Мы з надзеяй сачылі за Вашым грамадзянскім пратэстам супраць ходу і вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і былі абуранымі сведкамі жорсткіх захадаў супраць Вас з боку міліцыі і КДБ”, – гаворыцца ў лісьце.

 

Палітыкі таксама заяўляюць пра недапушчальнасьць перасьледу палітычных апанэнтаў і парушэньня асноўных дэмакратычных прынцыпаў, недапушчальныя паводзінаў беларускіх уладаў.

 

“Дазвольце разам з Вамі адзначыць 25 сакавіка важны дзень беларускай дзяржаўнасці і выказаць Вам, прынамсі завочна, сваю грамадзянскую падтрымку і салідарнасць. Мы верым, што Ваша пазіцыя будзе ўзнагароджана сапраўды годным жыццём у Вашай цудоўнай краіне”, – падкрэсьлілі аўтары лісту.

Болей навін