Напярэдадні Дня Волі менскіх сябраў БХД ізноў выклікаюць на допыты у КДБ
Яны ўсе спрабавалі патрабаваць позвы, але сьледчы адказаў, што згодна з крымінальна-працэсуальным кодэксам ён мае права выкарыстоўваць для выкліку на допыт сродкі камунікацыі, і ў выпадку адмовы прывесьці на допыт прымусова.
Любоў Каменева і Ірына Логвін, спаслаўшыся на занятасьць на працы, змаглі дамовіцца на перанос допыту на аўторак 11-00 і на панядзелак на 10-00 адпаведна. Ім патрэбна зьявіцца ў гэты час па адрасе зав. Казлова, 6а. А Валерыі Чарнаморцавай, якой у выніку прызначылі допыт на панядзелак на 15-00, увогуле не сказалі, куды трэба прыходзіць. Сьледчы забараніў ёй прыходзіць з праваабаронцамі, калі яны не зьяўляюцца адвакатамі.