Пяць год таму быў гвалтоўна ліквідаваны намётавы гарадок

24 сакавіка 2011 21:18  |  БХД

Уначы з 23 на 24 сакавіка роўна пяць год таму пасля выбараў 19 сакавіка 2006 года быў разагнаны намётавы гарадок на Кастрычніцкай плошчы ў горадзе Менску.

 

Намёты на Кастрычніцкай плошчы з’явіліся 20 сакавіка, пасля акцыі нязгоды на плошчы 19 сакавіка. Дзе каля 30 тысяч грамадзян публічна сказалі  “НЕ” вынікам прэзідэнтскіх выбараў.

 

“Але менавіта намётавы гарадок адыграў галоўную ролю ў непрызнанні выбараў,”- лічыць удзельнік Плошчы -2006 Анатоль Сахаруша з мястэчка Малеч  Бярозаўскага раёна:

 

– Намётавы гарадок паказаў усяму свету, што большая частка беларусаў не згодная з такімі выбарамі, з такім абраннем і з гэтым усім, што адбываецца ў нас – і падчас выбараў і пасля выбараў.

 

З Бярозаўскага раёна ў Плошчы-2006 прынялі ўдзел каля 20 чалавек. Жыхары раёна таксама  вазілі ў гарадок цёплыя рэчы, ежу і такім чынам падтрымлівалі ўдзельнікаў Плошчы маральна і матэр’яльна.

Болей навін